Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

«Вялікі камень» прызнаны самым хуткарослым індустрыяльным паркам у свеце

18.11.2019

Сусветная федэрацыя свабодных і спецыяльных эканамічных зон (FEMOZA) назвала індустрыяльны парк "Вялікі камень" самай хуткарослай асаблівай эканамічнай зонай у свеце. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў.

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" удастоены прэміі FEMOZA Awards 2019, стаўшы пераможцам у намінацыі "Самы хуткарослы індустрыяльны парк". Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 14 лістапада ў Манака ў час саміту свабодных і спецыяльных эканамічных зон", - расказаў Кірыл Карацееў.

Паводле слоў прэзідэнта федэрацыі Хуана Торэнтса, ключавымі пры вызначэнні пераможца сталі перспектыўнасць "Вялікага каменя" для сусветных інвестыцый і імклівыя тэмпы яго развіцця.

Асноўнымі мэтамі FEMOZA з'яўляюцца падтрымка і развіццё свабодных эканамічных зон па ўсім свеце, аказанне садзейнічання ў выхадзе праектаў рэзідэнтаў на міжнародны рынак і прыцягненні замежных інвестыцый. Прэмія FEMOZA Awards штогод прысуджаецца лепшым індустрыяльным паркам і свабодным эканамічным зонам.

Асноўнай тэмай саміту свабодных і асаблівых эканамічных зон у гэтым годзе стала ўмацаванне супрацоўніцтва і трансфармацыя паспяховага вопыту ў рабочыя інструменты. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Сусветная федэрацыя свабодных і спецыяльных эканамічных зон пры садзейнічанні ЮНКТАД, ЮНІДА і інш. "Вялікі камень" выступіў стратэгічным праектам саміту. Яго магчымасці прэзентаваліся на тэматычных панэльных дыскусіях, на В2В сустрэчах.

Як адзначыў Кірыл Карацееў, парк прыняў актыўны ўдзел у праводзімых у час трохдзённай праграмы саміту шматлікіх сесіях і семінарах, дзе ўдзельнікі абмеркавалі вопыт работы асаблівых эканамічных зон, актуальныя пытанні дзейнасці ў СЭЗ у сучасных умовах, у тым ліку новыя напрамкі дзейнасці ў рамках рэжымаў асаблівых эканамічных зон, унутраныя мадэлі кіравання АЭЗ, канкурэнтаздольныя стандарты для навакольнага асяроддзя, кантроль якасці і менеджменту, лічбавізацыю індустрыяльных паркаў у адпаведнасці з ініцыятывай "Пояс і шлях".

У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў СЭЗ Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Бельгіі, Галандыі, Фінляндыі, Латвіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Грэцыі, Турцыі, а таксама краін Азіі і Афрыкі, гандлёва-прамысловых палат, органаў дзяржаўнай улады, патэнцыяльныя замежныя інвестары, эксперты.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»