Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Сёння дзень сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

17.11.2019

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу Міншчыны!

 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Сваёй працай вы ўносіце важкі ўклад у развіццё роднага краю. Мінская вобласць захоўвае лідарства ў многіх ключавых сферах АПК, з'яўляецца галоўнай жытніцай краіны.

Гэта паказаў і цяперашні год. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, сабраны добры ўраджай збожжа, бульбы, цукровых буракоў, рапсу і іншых культур. Папоўнена кармавая база жывёлагадоўлі. Вобласць выходзіць на новыя замежныя рынкі з мяса-малочнай і іншай прадукцыяй.

Мы працягваем мадэрнізаваць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, будуем сучасныя комплексы для ўтрымання жывёлы і птушкі, закупляем новую тэхніку, абсталяванне, працуем над умацаваннем кадраў у сістэме АПК. У яе актыўна прыцягваюцца інвестыцыі, што выклікае вялікую ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Жадаю вам, паважаныя працаўнікі аграрнай галіны, і надалей дамагацца высокіх вынікаў.

Моцнага Вам здароўя і дабрабыту!

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Ісачанка.

 

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Сфера, у якой вы працуеце, з'яўляецца адной з базавых і ключавых галін, як для эканомікі раёна, так і для дабрабыту ўсіх жыхароў Нясвіжчыны. Важна, што аграрны сектар сёння мае значны патэнцыял для свайго развіцця. Расце вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, рэалізуюцца буйныя інвестыцыйныя праекты, ўкараняюцца новыя перадавыя тэхналогіі. Сёння ёсць нагода ганарыцца дасягненнямі і падзякаваць кожнаму з вас за важкасць поспехаў, нястомную працу і высокі прафесіяналізм.

Няхай ваша стараннасць і майстэрства адбіваюцца на выніках вашай працы, спрыяючы паляпшэнню дабрабыту людзей і ўмацаванню эканамічнай моцы Нясвіжскага раёна. Добрага вам здароўя, росквіту і дабрабыту Вашым сем'ям, новых прафесійных перамог. Хай жыццё радуе шчасцем кожнага дня, а побач будуць блізкія і родныя людзі.

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.

Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»