Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Дом рамесніка (Дом на рынку) 1721г.

г.Нясвіж  вул.Чапаева, 1

“Дом на рынку” узведзены ў 1721 годзе як жылы. У 19 ст. прыбудавана памяшканне з боку двара. Спачатку ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Сцены 1-га і 2-га паверхаў  выкананы з цэглы і з дрэва. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным шчытом з прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтр фасада вылучаны галоўным уваходам, над якім размешчаны балкон з металічнай літой агароджай. Уваход на 2-гі паверх з боку дваровага фасада. Невялікі праём і нішы ў завяршэнні фасаднага шчыта апрацаваны дэкаратыўнымі ліштвамі і неглыбокімі нішамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены прафіляваным карнізам. Дом – помнік архітэктуры барока.

Выкарыстоўваецца як дзіцячая бібліятэка. Раённая ўласнасць.

Прочитано 858 раз (а)