Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Гарадская Слуцкая брама ХVI – XVIII стст.

г. Нясвіж вул. Слуцкая

Ва ўсходняй частцы горада, па вул. Слуцкай пабудавана ў другой палове 17 ст. з цэглы. З’яўлялася праезднай брамай у сістэме абарончых збудаванняў старажытнага горада па дарозе-дамбе цераз раку Уша. Кампактны прамавугольны ў плане  аб’ём з вялікім арачным праездам (даўжыня 10,3 м.) у цэнтры, накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Сцены ўмацаваны контрфорсамі. Двухчасткавая кампазіцыя галоўнага фасада завершана фігурным франтонам. Абапал арачнага праезду размешчаны 2 памяшканні: першае – для вартавых, у другім знаходзіцца лесвіца, што вядзе на другі ярус, дзе ёсць невялікае памяшканне капліца. Над арачным праездам высокі лучковы праём і балкон з металічнай вітой агароджаю. Слуцкая брама – помнік архітэктуры барока. Уваходзіць у склад Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Вядзецца капітальны рамонт. Рэспубліканская ўласнасць.

Прочитано 909 раз (а)