Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

ХVII-ХVIII стст. г.Нясвіж

На пауднёвай ускраіне горада. З’яўляўся прыгарадам Нясвіжа, дзе была летняя рэзідэнцыя  Радзівілаў для палявання. У 1604 годзе тут быў пабудаваны павільён  Эрмітаж, палац Кансаляцыя, створаны “звярынец” і фазанавае поле (для палявання). У 17 ст. узведзены новы палац, які атрымаў назву “Альба”, пабудаваны мараходнае і артылерыйскае вучылішчы. Была створана складаная сістэма каналаў і штучных азёр, якая жывілася ракой Уша. У 18 ст. над планіроўкай парку працаваў архіт. Л.Лутніцкі. У сяр. 19 ст. палац Кансаляцыя і іншыя пабудовы ператварыліся ў  руіны, парк быў у запушчаным стане. Цяпер плошча парку больш за 200 га.

Алеяй, якая ідзе ад паўночнай ускраіны горада і папярочным каналам,  парк падзяляецца на 4 часткі. Паўночна-усходняя абмежавана 2 штучнымі азёрамі  - Дзявочым і Альбянскім і сістэмай невялікіх сажалак  паміж імі, якія цяпер выкарыстоўваюцца  рыбнай гаспадаркай. У 1930-я гады тут пачаў стварацца  пейзажны парк. Цэнтрам з’яўляецца вялікая паляна  з выхадам на воз.Альбянскае. Гэтая частка парку засаджана групамі хвойных дрэў, паміж якімі ў апошнія гады разрасліся ясень і вольха. Паўднёва-усходняя частка  прымыкае да штучнага возера. Займае плошчу каля 30 га. Спачатку меў рэгулярную сістэму планіроўкі. Захаваліся алеі, абсаджаныя елкамі. У асноўным занята лясным масівам, растуць елка, ясень, граб. Тут  захаваліся рэшткі фундаментаў палацаў Альба і Кансаляцыя.  У паўднёва-заходняй частцы парку, якая  займае плошчу ў 40га, захавалася складаная сістэма сажалак (каля 30),  прызначаных для развядзення рыбы. Паўночна-заходняя частка прымыкае да горада. Тут на плошчы  каля 90 га. Знаходзіўся  “звярынец” і фазанавае поле (каля 65га), дзе разводзілі фазанаў і курапатак для палявання. У цэнтры ўнікальнае збудаванне – круглы  вадаём з круглым востравам, на якім быў паляўнічы домік. Ад вадаёма па радыусах разыходзяцца 8 каналаў шырынёй да 7-10 м., даўжынёй 200-800м. Тут захаваліся рэшткі прагулачных дарожак, дубы-волаты. З экзотаў растуць хвоі веймутава і Банкса і інш. Лесапаркавыя насаджэнні мяжуюць з лесам. У заходняй частцы – забалочаныя  тэрыторыі.  

У раёне распрацоўваецца канцэпцыя аднаўлення паркавага комплекса Альба для  ўключэння яго экскурсійныя  маршруты. Парк “Альба” уваходзіць у склад Нясвіжскага лясніцтва. Раённая ўласнасць.

Прочитано 1035 раз (а)