Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Народны ансамбль песні “Акцэнт” Сноўскага сельскага Дома культуры

Мужчынскі ансамбль песні “Акцэнт” быў створаны ў 1999 годзе. Кіраўнік калектыву Тамара Прыгун з ліку апантантых людзей – аматараў народнай песні.

Рэпертуар калектыва за 6 гадоў складае больш за 40 твораў. Аснову рэпертуару складаюцт народныя песні і аўтарскія творы.

Адметнай рысай калектыва з’яўляецца тое, што амаль ўсе апрацоўкі - плен працы кіраўніка Тамары Прыгун.

Асаблівае месца ў рэпертуары займаюць творы, якія выконваюцца без суправаджэння. На працягу апошніх гадоў дзякуючы шматлікім выступленнем значна павысіўся прафесійны ўзровень выканальніцтва.

Тонкі густ, мяккая манера выканання, актыўнае, эмацыянальнае адчуванне музыкі і тэксту кожнага твору садзейнічае адзінству калектыву.

На працягу 2004-2006 гг. у калектыве практыкуецца выезд калектыва на розныя канцэртныя пляцоўкі, прадпрыемствы, калгасы. 

У 2005 годзе калектыў – удзельнік абласнога свята “Напеў зямлі маёй”, што адбылося ў Мар’інай горцы, удзельнічаў у абласным свяце нацыянальных культур у г.Мінску – калектыў выйшаў на Рэспубліку. У 2006 годзе ўдзельнічаў у фестывалі Міжнароднай казачай гардыі ў г. Ена (ФРГ). Таксама, мужчынскі народны ансамбль песні “Акцэнт” чатыры разы запрашаўся на беларускае тэлебачанне на здыманне ў тэлеперадачы “Спявай душа”. Калектыў выпусціў свае дыскі.

Мужчынскі народны ансамбль песні “Акцэнт” аддана працуе над прафесіяналізмам, адшуквае новыя формы працы.

Адрас: Мінская вобл., Нясвіжскі р-н, в. Сноў, сельскі Цэнтр культуры
Тэл.: 8-(017-70)-5-63-99

Прочитано 911 раз (а)