Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Народны ансамбль песні і танца “Вяночак” Сноўскага сельскага Цэнтра культуры

Народны ансамбль песні і танца “Вяночак” Сноўскага сельскага Цэнтра культуры быў створаны ў 1982 годзе. Вялікая заслуга ў стварэнні і творчым руху ансамбля належыць арганізатару Віктару Арбацкаму. З лістапада 2000 года калектыў узначальвае Тамара Прыгун. Танцавальнай групай кіруе Эдуард Чарняўскі.

Ансамбль “Вяночак” – удзельнік шматлікіх мерапрыемтсваў, якія праводзяцца ў Нясвіжы, Нясвіжскім раёне, Мінскай вобласці і за межамі нашай краіны. Калектыў удзельнічае ў абрадавых мерапрыемствах (“Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”), у рэспубліканскім свяце “Дажынкі”, абласным свяце “Траецкі кірмаш”, рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле” і інш. Нават абласныя і рэспубліканскія святы не абыходзяцца без удзелу ансамбля. Калектыў быў запрошаны на 900-годдзе горада Барысава, на 120-годдзе Я.Коласа ў Стаўбцоўскі раен. З творчым візітам наведалі горад-пабрацім Лайхінген (Германія).

У 2005 годзе ансамбль “Вяночак” прыняў удзел у здымках тэлеперадачы “Спявай душа”, а таксама, ў гэтым жа  годзе ўдзельнічаў у фестывалі “Напеў зямлі маёй”, дзе быў узнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам.

Калектыў знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, шліфуецца яго майстэрства, павышаецца выканальніцкі ўзровень. Сваім творчым крэда калектыў вызначыў вывучэнне і апрацоўку народнай песні не толькі беларускай, але і многіх славянскіх народаў.

Адрас: Мінская вобл., Нясвіжскі р-н, в. Сноў, сельскі Цэнтр культуры
Тэл.: 8-(017-70)-5-63-99

Прочитано 884 раз (а)