Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Народны хор Лявонавіцкага сельскага Дома культуры

Лявонавіцкі народны хор створаны ў 1926 годзе з ліку жыхароў вескі Лявонавічы. Гэта адзін са старэйшых самадзейных калектываў не толькі Міншчыны, але і Рэспублікі Беларусь.

Ля вытокаў хору былі мясцовы паэт і кампазітар Новік-Пяюн, самадзейны кампазітар П. Косач. Вялікую дапамогу ў якасці кансультанта ў свой час аказваў народны артыст СССР Г.І. Цітовіч. Зараз хорам кіруе С.С. Іванова.

Удзельнікі хору – працаўнікі ЗАТ “1 Мая”, пенсіянеры, мясцовая інтэлегенцыя. У апошні час да ўдзелу ў калектыве актыўна далучаецца моладзь – вучні старэйшых класаў мясцовай школы, яе былыя выпускнікі, што падае надзею на будучыню хора.

Рэпертуар калектыву складаецца з беларускіх народных песень, аўтарскіх твораў кампазітараў Беларусі і Расіі.

З ліку ўдзельнікаў хору створаны вакальныя ансамблі, актыўна працуюць салісты.

Калектыў пастаянна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца ў мясцовым Доме культуры, раённым Цэнтры, паказваў сваё мастацтва ў суседскіх Клецкім і Карэліцкім раёнах, неаднаразова прымаў удзел у абласным фестывалі “Пеўчае поле”.

У 2007 годзе ў абласным фестывалі “Напеў зямлі маёй” калектыў стаў дыпламантам ІІ ступені.

Адрас: Мінская вобл., Нясвіжскі р-н, в. Лявонавічы, Дом культуры
тэл.: 8-(017-70)-3-53-22

Прочитано 992 раз (а)