Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Народны вакальна- інструментальны ансамбль “Нясвіж” Нясвіжскага раённага Цэнтра культуры культуры

Вакальна-інструментальны ансамбль “Нясвіж” быў створаны ў 1976 годзе. Спачатку гэта быў толькі мужчынскі калектыў, які ў хуткім часе заваяваў прызнанне ўсіх нясвіжан. У 1988 годзе ў ансамблі з’явілася маладая, таленавітая салістка і музыкант Таццяна Казлова, якая на цяперашні час з’яўляецца яго кіраўніком.

Удзельнікі ансамбля валодаюць рознымі музычнымі інструментамі, маюць добрыя вакальныя даныя, самі пішуць словы і музыку. Адметна і тое, што ўсе апрацоўкі і аранжыроўкі песень, што выконваюцца калектывам, зроблены яго ўдзельнікамі. Сваім творчым крэдам калектыў вызначыў вывучэнне і апрацоўку песень і замежных аўтараў.

Шматлікія выступленні калектыва займаюць значнае месца ў культурным жыцці як Нясвіжскага раёна, так і Мінскай вобласці. Ні адно мерапрыемтсва не абыходзіцца без удзелу гэтага ансамбля, прычым, усе яго выступленні адбываюцца паспяхова.

У 2004 годзе ансамбль “Нясвіж” удзельнічаў у мерапрыемтсве, прысвечанаму дням горада Нясвіжа ў г. Пулавы (Рэспубліка Польшча), дзе за актыўную дзейнасць атрымаў падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкома. У 2005 годзе ВІА “Нясвіж” стаў госцем рэспубліканскіх “Дажынак” у г. Слуцку. Восенню 2006 года калектыў выступаў на расійскай сцэне на свяце горада Рэутава.

Выступленне на раённай, абласной, рэспубліканскіх сцэнах не засталіся не заўважнымі: неаднаразова майстэрства было адзначана дыпломамі і граматамі начальніка аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкома Леанідай Мікалаеўнай Віхровай.

З 1998 года калектыў носіць ганаровае найменне “народны самадзейны калектыў”. І гэта не выпадкова, таму што толькі прафесіяналізм, таленавітасць удзельнікаў ансамбля сапраўды з’яўляецца важным накірункам для дасягнення вялікіх поспехаў у развіцці калектыву.

Адрас: г.Нясвіж, вул. Савецкая, 34, Нясвіжскі РЦК і А
тэл.: 8-(017-70)-5-19-43, 5-57-98

Прочитано 965 раз (а)