Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Среда, 08 ноября 2017 года, 15:20

Пасадка дрэў і кустарнікаў будзе працягнута

Источник  Соб. инф.
Нясвіжскі раён прыняў актыўны удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на зямлі

Асноўны фронт работ разгарнуўся ў межах аўтамабільных дарог рэспубліканскага падпарадкавання. Як расказалі ў Нясвіжскім райвыканкаме, за дзесяць дзён было высаджана звыш адзінаццаці тысяч саджанцаў, і гэта работа будзе працягнута. Наступнымі месцамі пасадкі выбраны тэрыторыі абапал трасы М1 і ўчасткі хуткасных адрэзкаў дарог вакол Нясвіжа.

Трэба зазначыць, што работы па добраўпарадкаванні і азеляненні праводзіліся з дапамогай і пад пільнай увагай спецыялістаў Нясвіжскага доследнага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Акрамя іх у высадцы дрэў і кустарнікаў прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

«НН»

Прочитано 81 раз (а)