Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Четверг, 28 декабря 2017 года, 12:29

Нясвіж далучыўся да міжнароднай ініцыятывы

Источник  Соб. инф.
Да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» далучыліся яшчэ 20 гарадоў Беларусі. Цырымонія падпісання дэкларацыі аб далучэнні адбылася ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай сумесным дзеянням у рамках ініцыятывы. Нясвіж на мерапрыемстве прадстаўляў старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко.

Да дамовы мэраў, акрамя нашага горада, далучыліся Быхаў, Бабруйск, Верхнядзвінск, Віцебск, Ваўкавыск, Гарадок, Докшыцы, Івацэвічы, Калінкавічы, Краснаполле, Карма, Масты, Мсціслаў, Наваполацк, Пружаны, Светлагорск, Слаўгарад, Слуцк і Смаргонь. Такім чынам, у папулярным еўрапейскім руху ўдзельнічаюць 38 беларускіх гарадоў, якія садзейнічаюць выкананню абавязацельстваў Беларусі ў рамках Парыжскага пагаднення па змяненні клімату.

Яны прынялі абавязацельства да 2030 года скараціць на сваіх тэрыторыях выкіды вуглякіслага газу не менш чым на 30 % і распрацаваць план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце. Кіраўнік ад-дзела па супрацоўніцтве з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю і краінамі «Усходняга партнёрства» дырэктарату Еўрапейскай камісіі па пытаннях суседства і перамоў па пашырэнні Васіліс Марагос падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз сочыць за тым, як развіваецца дадзеная ініцыятыва, і дапамагае мясцовым органам улады рэалізаваць мэты ў галіне клімату і энергіі. «Прадугледжана выдзяленне 225 млн. еўра на ўсе мерапрыемствы ў сферы энергаэфектыўнасці ў рамках «Усходняга партнёрства». Гэтыя грошы можна сумяшчаць са сродкамі, якія будуць паступаць ад міжнародных фінансавых устаноў для рэалізацыі праектаў у сферы водазабеспячэння, энергаэфектыўнасці і іншых. Частка гэтых грошай, несумненна, будзе перададзена новым гарадам-падпісантам пагаднення ў Беларусі і ў іншых краінах.

Прочитано 1246 раз (а)