Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Мінская вобласць да правядзення рэферэндуму гатова - Кіраўнік штаба місіі СНД Л.Анфімаў

11.02.2022

У Мінаблвыканкаме прайшла сустрэча намесніка старшыні Івана Маркевіча і Кіраўніка місіі СНД Леаніда Анфімава.

У Мінскай вобласці перад рэферэндумам праводзіцца вялікая работа з вялізным ахопам насельніцтва, паведаміў Іван Маркевіч.

- Пастаўленая задача рэалізуецца паспяхова - мы працуем на сустрэчах у калектывах, на дыялогавых пляцоўках, хочам дайсці да кожнага чалавека. Мы пераканаліся, што людзі не заўсёды поўнасцю інфармаваныя. Таму працуюць кіраўнікі ўсіх узроўняў на сустрэчах; чыноўнікі, намеснікі - увесь апарат. Цікавасць да гэтай найважнейшай палітычнай кампаніі на тэрыторыі вобласці высокая. Усяго сфарміраваны 24 тэрытарыяльныя камісіі — 1 абласная, 22 раённыя, 1 гарадская ў Жодзіне.

Кіраўнік штаба місіі СНД Леанід Анфімаў па выніках сустрэчы ў Мінаблвыканкаме агучыў асноўныя яе моманты ў інтэрв'ю журналістам.

— У Рэспубліцы Беларусь місія міжнародных назіральнікаў сфарміравана з прадстаўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у Садружнасць, Міжпарламенцкай Асамблеі і Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі і работнікаў выканкама СНД. Кіраўніком місіі на савеце пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў зацверджаны намеснік старшыні выканкама СНД Ільхам Нематаў. Гэта вопытны палітык, які неаднаразова ўзначальваў дыпмісіі Узбекістана ў ЗША, РФ, Індыі, і працаваў першым намеснік міністра замежных спраў Узбекістана.

Місія будзе сфарміравана ў складзе 120 чалавек. Сёння 70 чалавек ужо акрэдытаваны ў якасці назіральнікаў. Трэба адзначыць, што многія грамадскія арганізацыі праяўляюць цікавасць да правядзення гэтага вельмі важнага для краіны палітычнага мерапрыемства. Таму ініцыятывы вылучаюць кандыдатаў ад гэтых грамадскіх арганізацый, проста грамадзяне з дзяржаў СНД прапануюць свае паслугі ў якасці міжнародных назіральнікаў. Калі ЦВК Беларусі падтрымае іх прапанову, то яны таксама могуць увайсці ў склад наглядальнікаў.

Але галоўная задача місіі — паглядзець, наколькі дэмакратычна праходзіць галасаванне, ці адпавядае працэдура міжнародным нормам, найперш Канвенцыі, прынятай радай кіраўнікоў дзяржаў у 2002 годзе, у стандартах дэмакратычных, свабодных і ўсенародных выбараў у краінах СНД. На гэтым будзе будавацца заключэнне, і на нацыянальным заканадаўстве, без умяшання ва ўнутраныя справы краіны.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»