Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Поспехі навучэнцаў Міншчыны на міжнароднай канферэнцыі

14.02.2019

Навучэнцы Мінскай вобласці - пастаянныя ўдзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў і студэнтаў «Моладзь і інаватыка», якая ўжо на працягу 12 гадоў аб'ядноўвае таленавітых дзяцей з розных краін

7 лютага 2019 года ў падмаскоўным горадзе Серпухаве адбыўся вочны этап канферэнцыі, куды прыбылі навучэнцы і педагогі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Балгарыі і Казахстана. Больш за 500 чалавек прапанавалі свае распрацоўкі ў галіне гуманітарных і тэхнічных навук.

Годна прадставілі Мінскую вобласць на канферэнцыі навучэнцы са Слуцка.

Казак Вадзім, навучэнец гімназіі № 1 г. Слуцка, выступіў з пленарным дакладам «Электронны дапаможнік «Далучэнне да космасу». Гэты праект Вадзім выконваў сумесна з Шурыгіным Глебам пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Таццяны Яўгенаўны Максіменкі і інжынера-праграміста Кацярыны Сяргееўны Кавалёвай. Праца слуцкіх гімназістаў удастоена дыплома 1 ступені.

Крывуля Глеб і Стрыжнеў Васіль, навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, таксама паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці і раскрылі творчы патэнцыял.

Глеб Крывуля прадставіў сваю працу «Сімволіка і геральдыка кадэцкіх вучэльняў Рэспублікі Беларусь» у секцыі «Гісторыя» (кіраўнікі – настаўнік гісторыі Вольга Міхайлаўна Мінец і настаўнік грамадазнаўства Валянціна Дзмітрыеўна Шаўчэнка). Глеб падрабязна вывучыў і наглядна прадэманстраваў сімволіку і геральдыку беларускіх кадэцкіх вучэльняў. Выступ Глеба выклікаў шчырую цікавасць у членаў журы, якія задавалі пытанні і ўдакладнялі дэталі даследавання юнага навукоўца.

Васіль Стрыжнёў абараняў сваю працу ў секцыі «Краязнаўства». Ён пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з экскурсійным маршрутам «Пад крылом Святой Сафіі», які распрацаваў пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Людмілы Віктараўны Вечар і настаўніцы замежнай мовы Рады Мікалаеўны Спота. У сваім выступе Васіль распавёў пра горад Слуцк - об яго славутасцях, праваслаўных помніках і гістарычных асобах.

Даследчыя работы навучэнцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча былі ацэненыя дастаткова высока: Васіль Стрыжнеў атрымаў дыплом 2 ступені, Глеб Крывуля - дыплом 3 ступені.

Варта адзначыць, што ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі чакала насычаная праграма: праца ў секцыях, абарона праектаў, удзел у сур'ёзных навуковых дыскусіях, цікавых майстар-класах і сустрэчах.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»