Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Першы на Міншчыне Junior STEM-клас

16.04.2019

10 красавіка 2019 года ў Рассветаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна адкрыўся першы ў Мінскай вобласці Junior STEM-клас. Тут школьнікі малодшых класаў будуць займацца праграмаваннем, мадэляваннем і робататэхнікай з прымяненнем міжпрадметных сувязяў.

На адкрыцці Junior STEM-класа прысутнічалі Генадзь Мікалаевіч Буйвіла, намеснік старшыні Клецкага райвыканкама, и Анатоль Мікалаевіч Клімовіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама. Яны адзначылі, што Junior STEM-клас - гэта значны крок наперад у развіцці адукацыйнай прасторы раёна.

Клас быў створаны па ініцыятыве педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі і яго дырэктара - Сяргея Леанідавіча Дубмана. Памяшканне для заняткаў было добраўпарадкавана ўсяго за месяц. А наяўныя ва ўстанове адукацыі камп'ютарная тэхніка і наборы для LEGO-канструявання дазволілі абсталяваць яго па сучасных стандартах.

Акрамя таго, пры падтрымцы рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій былі закуплены 15 ноўтбукаў і 19 LEGO-канструктараў для стварэння праграмуемых робатаў. Зараз у Рассветаўскай школе ёсць наборы для канструявання розных узроўняў складанасці - LEGO WeDo 2.0, LEGO BOOST і LEGO Mindstorms.

Заняткі ў Junior STEM-класе праходзяць штодня і носяць прыкладны характар, а праводзяць іх педагогі школы. Сістэмнае навучанне дазволіць дзецям малодшых класаў не толькі атрымаць веды па робататэхніцы і вывучэнню мовы праграмавання Scratch, але і развіць у іх навыкі крытычнага аналізу інфармацыі, планавання сваёй дзейнасці і эфектыўнага здзяйснення iдэй.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»