Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Забарона на наведванне лясоў уведзена ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці

29.04.2019

Забарона на наведванне лясоў уведзена ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Абмежаванні выкліканыя складаным пажаранебяспечным становішчам у лясным фондзе, неабходнасцю забеспячэння бяспекі насельніцтва ў дадзеных умовах. Забаронена наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Пад вызначэнне «наведванне лесу» трапляе збор ягад, грыбоў і іншых дароў прыроды.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы (звыш 13 тысяч чалавек) пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Кругласутачныя дзяжурствы арганізаваны і ў цэнтральным апараце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Для папярэджання лясных пажараў і выяўлення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства спецыялістамі лясной аховы праводзіцца штодзённае патруляванне тэрыторыі ляснога фонду, арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы. Адсочваць абстаноўку дапамагаюць фотапасткі. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, на якой адзначаюцца раёны, дзе ўведзена забарона. Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляецца рассылка СМС-паведамленняў аб увядзенні забароны наведвання лясоў з-за высокай рызыкі пажараў.

Паводле аператыўных дадзеных, з пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо 290 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы звыш 1200 га.

У Мінскім абласным упраўленні МНС заклікалі быць вельмі асцярожнымі пры выкарыстанні адкрытага агню. Ратавальнікі нагадалі, што ні ў якім разе нельга распальваць вогнішчы ў ветранае надвор'е і пажаранебяспечны перыяд. Нельга выпальваць расліннасць, таму што часта менавіта загаранне сухой травы прыводзіць да пажараў у лясах, дадалі ў МНС.

Парушальнікаў могуць пакараць папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь па арт. 15.29 КаАП. Калі пацерпіць лес або тарфянік, то штраф павялічыцца.

За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў і пажніўных рэшткаў на палях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з арт. 15.57 КаАП і штраф да 40 базавых велічынь.

Спецыялісты міністэрства нагадваюць, што забарона носіць часовы характар і будзе адменена, як толькі верагоднасць узнікнення лясных пажараў знізіцца.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»