Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

На Маладзечаншчыне праводзіцца акцыя «Белая Русь» - з клопатам аб ветэранах»

30.04.2019

У рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня Вялікай Перамогі і 75-годдзя вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у адпаведнасці з планам работы Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" з сакавіка 2019 года ў раёне праводзіцца акцыя «Белая Русь» - з клопатам аб ветэранах» .

У ходзе акцыі актывам адукацыі і аховы здароўя МРА РГА «Белая Русь» камісійна праведзена вялікая і дасканалая праца па ўдакладненні спісаў, абследаванню матэрыяльна-бытавых умоў пражывання, медыцынскага абслугоўвання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аказанні дапамогі па гаспадарчых пытаннях. Па выніках работы складзены акты абследавання 58 ветэранаў ВАВ.

Падчас абследавання жыллёва-бытавых умоў пражывання ўдзельнікаў ВАВ, членамі пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» сумесна з членамі грамадскіх аб'яднанняў «БРПА» і «БРСМ» была аказана дапамога па навядзенні парадку на прысядзібных участках, у кватэры, дамах, на могілках. У час размовы з ветэранамі ВАВ высвятляліся пытанні, якія датычацца: неабходнасці дыспансерызацыі, аздараўлення, рамонту жылля, праводзіліся інструктажы па правілах бяспечнага карыстання электрапрыборамі, пячным ацяпленнем, па правілах бяспечнага знаходжання ў кватэры. Членамі камісій былі адзначаны ў актах ўсе просьбы і пажаданні, якія будуць накіраваны для прыняцця мер у адпаведныя дзяржструктуры.

Кожная першасная арганізацыя Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" вядзе шэфскую работу: наведванне ветэранаў дома не толькі напярэдадні святаў з віншаваннямі, але і ў буднія дні, дапамагаючы, асабліва ў сельскай мясцовасці, у работах на прысядзібных участках, ва ўборцы кватэр, касметычным рамонце, закупцы прадуктаў харчавання, аказанню дабрачыннай дапамогі.

Напярэдадні святочных мерапрыемстваў у раёне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы і святочныя канцэрты. Не застануцца без увагі і тыя ўдзельнікі вайны, якія па стане здароўя не могуць выйсці з хаты. Іх наведаюць не толькі спецыялісты сацыяльнай службы, але і валанцёры з РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», ГА «БРПА».

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»