Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Прафсаюзы цэнтральнага рэгіёну занепакоеныя ростам цэнаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання

03.05.2019

Прафсаюзы вобласці занепакоеныя ростам цэнаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання. У прыватнасці, у першым квартале года сярэдні кошт жытняга хлеба вырас на 14,2%, а мука і макаронныя вырабы падаражэлі на 21,6% і 20,6% адпаведна, кандытарскія вырабы - на 6%. Такія дадзеныя атрыманы ў ходзе штомесячнага маніторынгу цэн на прадукты харчавання, паведамілі ў Мінскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.

Падаражэлі ў першым квартале і асобныя віды круп. Ўзмоцнена працягваюць расці цэны і на гародніну. За першыя тры месяцы бягучага года на 17,5% павялічыліся цэны на свініну і амаль на 15% на мяса птушкі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў прафсаюзы актыўна сачыць за цэнаўтварэннем. Дадзенае даручэнне ён зрабіў на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам. Кажучы пра цэнаўтварэнне, А.Лукашэнка асаблівую ўвагу надаў ветэранам і пенсіянерам. Ён растлумачыў, што людзі на пенсіі не ганяюцца за імпартным таварам, а бяруць прадукцыю айчыннай вытворчасці. І якія кошты будуць гэтых тавараў і прадуктаў, залежыць шмат у чым ад нас, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»