Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Больш за 200 мерапрыемстваў пройдзе 9 мая ў Мінскай вобласці

04.05.2019

74-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне шырока адсвяткуюць ва ўсіх кутках Міншчыны. Усяго запланавана больш за 200 святочных мерапрыемстваў.

Вялікае абласное свята адбудзецца ў Жодзіна. Мерапрыемства адкрые пешы парад з удзелам кадэтаў, механізаванай калоны ўзбраення, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў. Ён паслужыць своеасаблівым пралогам да яшчэ адной важнай даты - 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да памятных знакаў і месцаў пахаванняў - а іх у Мінскай вобласці больш за 1800 - будуць ускладзены кветкі і вянкі.

Жыхары цэнтральнага рэгіёну прымуць удзел у традыцыйнай акцыі «Беларусь памятае». У яе рамках кожны беларус зможа аддаць даніну памяці героям вайны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у вызваленне нашай краіны. Гэта даніна павагі да подзвігу нашых ветэранаў і арыгінальны, агульнанацыянальны праект, які ідзе ад душы і сэрца.

Вялікае дзяржаўнае свята па традыцыі маюць намер адзначыць шырока і ва ўсіх 22 раёнах вобласці: акрамя маштабных мерапрыемстваў, закліканых сабраць тысячы гледачоў, сотні ўтульных святаў пройдуць ва ўсіх населеных пунктах Міншчыны. Канцэртна-забаўляльныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, выставы, конкурсы і гульні для адпачываючых запланаваны на шматлікіх пляцоўках вобласці.

У Капыльскім раёне адкрыюць Алею мужнасці і адвагі, а ў Старых Дарогах лепшых навучэнцаў прымуць у шэрагі Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Тэматычныя аўтапрабегі пройдуць Пухавічах, Салігорску, Уздзе. У многіх рэгіёнах запланаваны велатрыялы.

У Вілейцы адбудзецца акцыя «Свечка памяці», а ў Валожыне стартуе творчы марафон "Роднаму краю славу спяваем". У Крупскім раёне на мітынгу будуць уручаны позвы навабранцам, знакі адрознення і пасведчання - выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж». У Нясвіжскім раёне адкрыецца выстава малюнкаў і плакатаў «Як добра на свеце без вайны».

Упрыгожаннем свята ў кожным з раёнаў Мінскай вобласці стануць канцэртныя праграмы з удзелам аматарскіх і прафесійных выканаўцаў і калектываў. На адкрытых пляцоўка разгорнецца вялікі святочны кірмаш з пачастункамі і сувенірамі.

Дзесяткі агнёў феерверкаў ўпрыгожаць неба ў Барысаўскім, Капыльскім, Смалявіцкім, Салігорскім і Чэрвеньскім раёнах.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»