Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Лепшую шматдзетную сям'ю Мінскай вобласці 17 мая выберуць у Слуцку

11.05.2019

Вынікі абласнога конкурсу "Сям'я года Міншчыны" падвядуць 17 мая ў Слуцку, паведамілі ў Мінаблвыканкаме. У конкурсе прынялі ўдзел 23 шматдзетныя сям'і. Адборачны тур праходзіў у два этапы.

Канкурсанты прадставяць візітную картку сям'і "Радавод", падрыхтуюць выступ "Мая сям'я - мая краіна". Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прызы. Каманда, якая заняла першае месца на заключным туры конкурсу "Сям'я года Міншчыны", будзе прадстаўляць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года", які адбудзецца ў кастрычніку.

Мэта конкурсу - умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца: павышэнне ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі; захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў сям'і; прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства; адукацыя і выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў, паразуменне і ўзаемападтрымку; прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да сям'і як да важнейшай сацыяльнай інстытуцыі.

Конкурс праводзіцца на добраахвотнай аснове сярод поўных сем'яў, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, у якіх бацькі: з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь; займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выхоўваюць дзяцей у духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшых, працавітасці; ствараюць неабходныя ўмовы для выхавання, развіцця і навучання дзяцей, захавання і ўмацавання іх здароўя, падрыхтоўкi да самастойнага жыцця.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»