Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Акцыя «Міншчына спартыўная» праходзіць у Мінскай вобласці

15.05.2019

На сённяшні дзень цяжка ўявіць сабе Мінскую вобласць без фізічнай культуры і спорту, бо вось ўжо 20-ы тыдзень тут рэалізуецца праект "Міншчына спартыўная".

Гэтая беспрэцэдэнтная абласная акцыя дае цудоўныя магчымасці для актыўнага ладу жыцця, набыцця спартыўных навыкаў і новых уражанняў. Кожныя выходныя на Міншчыне праводзіцца ў сярэднім 500 спартыўна-масавых мерапрыемстваў і індывідуальных трэніровак. Імкнучыся быць бліжэй да дзяцей, 20 000 педагогаў і бацькоў разам выходзяць на заняткі. Менавіта таму Мінскую вобласць па праву можна называць тэрыторыяй масавай фізкультуры і спорту.

На Міншчыне падтрымліваюцца дзіцячыя спартыўныя захапленні, традыцыйныя і развіваючыяся віды спорту - хакей, міні-футбол, біятлон, велаарыентаванне, скалалажанне, шахматы... Для актыўнага баўлення часу на свежым паветры ў школьнікаў, бацькоў і педагогаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці ёсць мноства стымулаў: дух спаборніцтва, выпрабаванне на трываласць, падтрыманне добрай фізічнай формы і імкненне добра выглядаць, а таксама простае жаданне весела і з карысцю правесці час разам з аднадумцамі. І таму, не губляючы ніводнага сонечнага выходнога дня, деці і дарослыя зноў і зноў выходзяць на стадыёны і спартыўныя пляцоўкі, каб сказаць сабе: «Мы будзем займацца фізкультурай і спортам! Бо гэта спрыяе дабрабыту!»

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»