Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Качанава: трэба больш расказваць людзям аб рабоце, якая праводзіцца на месцах

08.06.2021

Трэба больш інфармаваць людзей аб рабоце, якая праводзіцца на месцах, аб праблемах, якія вырашаюцца. Тады будзе менш пытанняў ад насельніцтва і спекуляцый. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму "Аб эфектыўнасці і выніках работы Мінскага райвыканкама, Мінскага раённага Савета дэпутатаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2020 годзе і за пяць месяцаў 2021 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы пасяджэнне, Наталля Качанава растлумачыла, што Мінскі раён выбраны па той прычыне, што ён самы вялікі ў сталічным рэгіёне і мае сваю спецыфіку з-за блізкасці да Мінска. Напярэдадні яна сама і іншыя сенатары правялі выязныя прыёмы ў розных сельсаветах і пераканаліся, што прыкладна 70 працэнтаў пытанняў, якія паступаюць, могуць і павінны вырашаць мясцовыя органы ўлады. Пры гэтым ёй прыём спадабаўся тым, што людзі прыходзілі ў тым ліку з прапановамі, ідэямі. Напрыклад, парадавала работа аб'яднання бацькаў, якія займаюцца яшчэ і з дзецьмі, якія выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях (маці). Ёсць сэнс падумаць аб стварэнні грамадскага аб'яднання.

"У аснове ўсяго - чалавек. Трэба ўмець працаваць з людзьмі, умець слухаць і чуць чалавека, яго запатрабаванні. Поспех работы любога кіраўніка на любым узроўні, аж да прадпрыемстваў, залежыць ад гэтага, - падкрэсліла кіраўнік Савета Рэспублікі. - Ад таго, як складваецца работа са зваротамі грамадзян на месцах, залежыць стаўленне людзей да ўлады ў цэлым".

Для таго, каб забяспечыць такую эфектыўнасць, на пасяджэнне запрошаны і сенатары, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і абласнога Савета дэпутатаў, і кіраўнікі прадпрыемстваў. І Наталля Качанава звярнулася да іх з просьбай дзяліцца прапановамі па ўнясенні змяненняў у закон "Аб зваротах грамадзян" і іншымі ініцыятывамі. І яны прагучалі.

Напрыклад, для вырашэння праблемы якасці пітной вады ў невялікіх вёсках устанаўліваць станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза немэтазгодна. Але ёсць ужо распрацоўкі ўстановак, якія ўбудоўваюцца ў калодзежы. Засталося прайсці сертыфікацыю. "Вядома, калі гэта дапаможа вырашыць праблему, наша справа гонару - дапамагчы распрацоўшчыкам укараніць гэта ў вытворчасць і ў жыццё", - адзначыла Наталля Качанава.

У цэлым жа яна прытрымліваецца таго пункту гледжання, што павінна яшчэ больш ініцыятыў зыходзіць ад дэпутатаў, якія бліжэй за ўсё да людзей. "Роля дэпутацкага корпуса можа быць больш знакавай у рабоце са зваротамі грамадзян", - сказала яна.

Усяго ў мінулым годзе ў Мінскі райвыканкам паступіла 5146 зваротаў грамадзян (на 17 працэнтаў больш, чым у 2019-м) і 7119 - юрыдычных асоб (на 4 працэнты больш). Істотны рост зваротаў ва ўпраўленне эканомікі (на 20 працэнтаў) абумоўлены ўступленнем у сілу ўказа нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі". Юрыдычныя асобы і ІП прасілі прадаставіць ільготы па выплаце сум падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку.

У цэлым большасць мінулагодніх зваротаў у райвыканкам датычылася пытанняў землеўпарадкавання і землекарыстання (2885), архітэктуры і будаўніцтва (1272), ЖКГ (387), сельскай гаспадаркі (186). Часцей за ўсё праблемы ў сферы ЖКГ паднімаліся ў зваротах жыхароў Бараўлянскага, Мачулішчанскага, Калодзішчанскага, Навадворскага сельсаветаў і Заслаўя.

Паўторных скаргаў стала менш (48, зніжэнне на 20 працэнтаў да 2019 года). Асноўная іх тэматыка - архітэктура і будаўніцтва, абарона правоў спажыўцоў, землеўпарадкаванне і землекарыстанне, дзейнасць садовых таварыстваў і г.д. Дарэчы, усплёск зваротаў па тэме архітэктуры і будаўніцтва абумоўлены грамадскім абмеркаваннем генплана аграгарадка Калодзішчы. Таксама жыхары Бараўлянскага сельсавета накіроўвалі звароты па пытанні адпаведнасці генплану вёскі Бараўляны будаўніцтва там дзіцячага сада - сярэдняй школы.

Разам з тым стала менш зваротаў па пытаннях будаўніцтва дзіцячых устаноў адукацыі. Таму што ў 2020 годзе ўведзена ў эксплуатацыю школа на 1020 месцаў у вёсцы Копішча і 8 новых дзіцячых садоў. Яшчэ некалькі аб'ектаў у стадыі будаўніцтва.

"Можна сказаць, ідзе тэндэнцыя да росту электронных зваротаў. У пісьмовым выглядзе накіроўваюць, напэўна, тыя, хто не мае выхаду ў сетку ці не карыстаецца інтэрнэтам", - дадаў старшыня Мінскага райвыканкама Уладзімір Юргевіч.

Ён таксама паказаў абноўленыя памяшканні службы "Адно акно", дзе забяспечаны безбар'ернае асяроддзе, зручнасць падачы заяў, чакання, фарміраванне электроннай чаргі і г.д. Паводле яго слоў, больш за ўсё запытаў у службу звязана з атрыманнем даных і дакументаў пры будаўніцтве жылля, іншымі пытаннямі жыццезабеспячэння. Шмат зваротаў наконт выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Акрамя таго, у 2020 годзе ў райвыканкам з вышэйшых органаў паступіў 1631 зварот (на 19 працэнтаў больш, чым у 2019-м), што звязана з несвоечасовым рэагаваннем на праблемы людзей, прыняццем лакальных рашэнняў сістэмных пытанняў.

За пяць месяцаў гэтага года ў райвыканкам паступіла 497 пісьмовых зваротаў (скарачэнне на 21 працэнт да аналагічнага перыяду мінулага года), 987 электронных (рост 31 працэнт), з вышэйшых арганізацый - 622 (мінус 9 працэнтаў), паўторных - 12 (мінус 47 працэнтаў).

Тое, што звароты грамадзян не спыняюцца, нягледзячы на наладжаную работу з імі, Наталля Качанава не лічыць нейкім збоем у сістэме. "Гэта жыццё. Людзі звярталіся і будуць звяртацца па розных пытаннях да прадстаўнікоў органаў улады, кіраўнікоў арганізацый, пазбегнуць гэтага немагчыма, - упэўнена яна. - Наша задача - вырашаць пытанні, якія паступаюць, хутка і эфектыўна на месцах. І можна ўдасканальваць формы работы з людзьмі".

Кіраўнік Савета Рэспублікі лічыць, што ўжо вельмі шмат для камфортнага жыцця людзей зроблена, але не заўсёды гэта заўважаецца. "Трэба вельмі дакладна працаваць з людзьмі, тлумачыць, больш інфармаваць аб тым, што робіцца ў іх раёне, горадзе па навядзенні парадку, капітальным або бягучым рамонце жылфонду, па функцыянаванні сістэмы аховы здароўя, адукацыі. Калі чалавек інфармаваны, у яго менш узнікае пытанняў і менш спекуляцый на гэтым", - сказала яна.

Такія выязныя пасяджэнні прэзідыума будуць прадоўжаны.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»