У Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва прайшоў IV Рэспубліканскі дзелавы форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: кансалідацыя. Стратэгія і тактыка".
На форуме падвялі вынікі конкурсу "Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі".
Нясвіжскі раён – адзін з перадавых раёнаў з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек у частцы створаных умоў для прадпрымальніцтва.