Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

. (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Дзякуем Вам за мірнае неба, за тое, што мы сёння жывем!

28.04.2022

Менавіта гэтыя ключавыя словы вымавіў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Балцянкаў ад усіх, хто сабраўся ў доме ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Пятровіча Чурыла. Візіт да ветэрана быў арганізаваны ў рамках урачыстага ўручэння яму аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У вёску Саска Ліпка, дзе жыве ветэран, прыехалі прадстаўнікі розных арганізацый, каб напярэдадні 77-й гадавіны з дня заканчэння самай кровапралітнай і працяглай вайны павітаць ветэрана, падзякаваць за яго подзвіг у ваенны час. Цёплыя словы віншаванняў з надыходзячым Днём Перамогі, пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця былі адрасаваныя Уладзіміру Пятровічу, які будучы 19-гадовым хлопцам быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Служыў у стралковым, а пазней-мінамётным палку, забяспечваючы сувязь. Прайшоў дарогамі вайны праз Польшчу, дайшоў да Берліна. Вярнуўшыся дадому, будаваў разам з усімі мірнае жыццё. Разам з жонкай яны былі прыкладам для дзяцей і ўнукаў. Сёння Уладзімір Пятровіч радуецца праўнукам. З задавальненнем выконвае працу па гаспадарцы, і ў свае дзевяноста сем імкнецца трымацца малайцом.

Дом вяскоўца практычна ніколі не пустуе. Частыя госці ў ім мясцовая моладзь-школьнікі і малыя. На сценах у доме, побач з сямейнымі фотаздымкамі, вісяць агульныя здымкі з кампаніямі хлопцаў, якія віншуюць дзядулю са святам.

Да віншаванняў далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама Т. В. Тоўсцік, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК С. А. Антончык, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» А. А. Тронца, старшыня Нясвіжскай РА Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Г. В. Пашкоўскі, старшыня Нясвіжскага сельвыканкама С. Н. Белазаровіч.

"НН".

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»