12 мая ў раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню медыцынскай сястры.
У гэты святочны дзень былі адзначаны лепшыя медсёстры вобласці, уручаныя ўзнагароды Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Мінскага аблвыканкама. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», а само ўрачыстае мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам ад таленавітых артыстаў Нясвіжскага раёна.
«НН».